Бездзежскі сельсавет

From Вікіпедыя
Бездзежскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бездзеж
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 792
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Бе́здзежскі сельсавет (руск.: Бездежский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Бездзеж.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Застаўскага сельсавета[1]. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Гутаўскага сельсавета перададзена вёска Крамно[2], якая 14 красавіка 1960 года вернута назад[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бездзежскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2439 чалавек[5], з іх 98,3 % — беларусы, 0,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1792 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[edit | edit source]